Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

05.04.2017 - 14:38

Кожны з удзельнікаў дэклямаваў адзін верш на беларускай мове.

05.04.2017 - 14:22

30 сакавіка падчас паседжання Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта была адзінагалосна прынята заява з нагоды нядаўніх падзей у Беларусі. Тэкст заявы знаходзіцца ніжэй.

05.04.2017 - 14:15

У Мадрыдзе на базе вучэбнага моўнага цэнтра "Лінгваландыя" арганізаваны курсы вывучэння сучаснай беларускай мовы для прадстаўнікоў беларускай дыяспары і іспанскіх грамадзян, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі. Ідэя арганізацыі курсаў належыць грамадзянцы Беларусі, кіраўніку цэнтра "Лінгваландыя", члену Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа Святлане Яськовай.

05.04.2017 - 13:43

53-гадовы мужчына ехаў у тым самым вагоне піцерскага метро, які, як мяркуецца, 3 красавіка падарваў тэрарыст. На шчасце, беларус не атрымаў раненняў, якія б паставілі яго на мяжу жыцця і смерці. Юрый быў паранены асколкамі, а пасля выбуху сам выйшаў на паверхню. У той жа дзень яго прааперавалі, — піша «Комсомольская правда».

04.04.2017 - 14:34

Адну са сваіх кніг Яўген Еўтушэнка назваў «Беларуская крывінка». Пра тое, што зьвязвала знакамітага расейскага зь Беларусьсю, мы пагутарылі з паэтам Уладзімерам Някляевым.

03.04.2017 - 17:08

Дарагія чытачы!

Рэдакцыя часопіса шчыра віншуе Вас з Днём Волі – 2017. Святкаваньне ў гэтым годзе прайшло ў Беларусі ў вельмі неспрыяльных умовах. Дзяржава ўключыла рэпрэсіўны апарат, каб задушыць свабоднае выказваньне думак, прынізіць годнасьць беларусаў, якія змагаюцца за ўсталяваньне ў краіне дэмакратыі і за ўтварэньне ўмоў для будаўніцтва беларускай нацыі. Мы зычым свабоду нашым людзям і нашай краіне. Жыве Беларусь!

03.04.2017 - 16:37

Некалькі дзясяткаў беларусаў з розных гарадоў Злучаных Штатаў Амерыкі 2 красавіка правялі пікет каля Белага дома ў Вашынгтоне, каб выказаць пратэст супраць новай хвалі рэпрэсій у Беларусі і прыцягнуць увагу амерыканскіх уладаў да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека на сваёй гістарычнай радзіме.

31.03.2017 - 16:28

У папулярным амэрыканскім часопісе Smithsonian (за красавік 2017) пададзена статыстыка ўцекачоў у ЗША за апошнія 15 гадоў. Названы 16 краін, зь якіх прыбывалі ўцекачы. А ў катэгорыі ”Іншыя” у ліку названых 9 краін пададзена й Беларусь.

31.03.2017 - 16:18

Амбасадар Беларусі ў Аўстраліі Віктар Шых сустрэўся з праўнучкай Ігната Дамейкі. Беларускі дыплямат наведаў Пас Дамейку ў яе дома, у Сыднэі, разам з жонкай Ліліяй Маліноўскай.

31.03.2017 - 15:56

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча прайшла прамоцыя кнігі «Айцец Канстанцін Байко. Багаслоў, настаўнік, лекар». Святар, герой кнігі вядомы між іншым пасляваенным навучаннем праваслаўнай рэлігіі ды тварэннем беларускага школьніцтва ў Бельску Падляшскім.