Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

09.03.2017 - 14:11

Ён расказвае пра дзейнасьць мастацкай "Галерэі Крынкі", якая існуе ўжо пяць гадоў.

09.03.2017 - 13:24

Зянон Пазняк заявіў, што ад яго імя з фэйкавай старонкі ў сацыяльных сетках заклікаюць прыходзіць на плошчу 25 сакавіка. Пазняк лічыць, што яго імем карыстаюцца, каб прыцягнуць людзей на плошчу.

06.03.2017 - 17:19

4 сакавіка на запрашэнне Тартускага таварыства беларускай культуры “Спадчына” БЭЗ браў удзел у сустрэчы беларусаў Тарту, Нарвы, Йыхві, Кохтла-Ярве. Прыём ладзіў Тартускі Цэнтр развіцця сацыяльнага капіталу.

06.03.2017 - 17:03

4 сакавіка на могілках сьв. Панкрата ў Лондане біскуп Глеб Ланчына і айцец Сяргей Стасевіч асьвяцілі помнік на магіле айца Аляксандра Надсана. Памаліцца за сьветлую памяць айца сабраліся ягоныя сябры, вучні і вернікі з Брытаніі і Беларусі.

06.03.2017 - 15:38

Новыя айчынныя выданні перададзены Вільнюскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны.

06.03.2017 - 15:08

Польскі і італьянскі навуковец, прафэсар вэнэцыянскага ўнівэрсытэту Ка Фоскары Аляксандар Навумаў, аўтар дзесяці навуковых прац пра Францішка Скарыну, у тым ліку самага поўнага выданьня твораў Скарыны ў перакладзе на польскую мову, расказаў у інтэрвію Радыё Свабода пра сваю гіпотэзу, паводле якой Скарына пабываў у Вэнэцыі, шмат чаму там навучыўся і сустракаўся ў гэтым горадзе з сэрбскім першадрукаром Божыдарам Вукавічам.

06.03.2017 - 14:28

У Беларускім Доме ў Варшаве прэзентавалі кнігу Ігара Мельнікава «Забытыя героі». У ёй аўтар распавядае пра лёсы беларусаў, якія служылі ў Польскім войску на Захадзе, удзельнічалі ў вызваленні ад нацыстаў Італіі і Галандыі. Гісторык мяркуе, што ўсяго ў арміі Андэрса і ў дэсантнай брыгадзе Сасабоўскага служыла да 7 тысяч беларусаў.

06.03.2017 - 14:10

Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў сталіцы Вялікабрытаніі па праве лічыцца найбуйнейшым цэнтрам беларусістыкі па-за межамі нашай краіны. Яе гісторыю і будучыню абмяркоўвалі падчас круглага стала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Але якую каштоўнасць яна мае для ўсіх беларусаў?

02.03.2017 - 13:39

Спэктакль Беларускага Свабоднага тэатру Burning Doors стаў сёлета ляўрэатам брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі Offie’2017 у намінацыі «Найлепшы ансамбль».

02.03.2017 - 13:24

У суботу 25 лютага адбылася Другая штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях. Яна была арганізаваная Цэнтрам Астрагорскага ў супрацоўніцтве з Універсітэцкім каледжам Лондана і Беларускай бібліятэкай і музеям імя Францішка Скарыны.