Акцыю ў падтрымку патрыётаў распачалі беларусы ЗША

Удзельнікі групы у Фэйсбуку "Беларусы ЗША. Разам лягчэй" ініцыявалі інтэрнэт акцыю ў падтрымку зняволеных па сфабрыкаванай "справе патрыётаў".

Удзельнікі заклікаюць дасылаць здымкі з плакатамі ў падтрымку палітвязняў з розных гарадоў і месцаў ЗША і Канады. Пажадана з подпісам, дзе зроблены здымак.

"Свабоду палітвязням!", "Свабоду патрыётам!" "Патрыёт — не злачынца!" — такія надпісы трымаюць першыя ўдзельнікі акцыі.

Віктар Дудараў, “Новы Час”