Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

27.02.2017 - 18:42

Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) заклікала новую адміністрацыю ЗША працягваць аказваць падтрымку незалежнай суверэннай Беларусі, кіруючыся сваімі нацыянальнымі інтарэсамі ў адпаведнасці з дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Пра гэта гаворыцца ў звароце БАЗА да Джарэда Кушнера, зяця і старэйшага дарадцы прэзідэнта Дональда Трампа. Як падкрэсліваецца ў звароце, сям'я Кушнера мае сувязі з Беларуссю. Беларуска-амерыканскае задзіночанне прапануе арганізаваць сустрэчу, каб праінфармаваць яго і аб сваёй дзейнасці, і аб Беларусі.

27.02.2017 - 14:09

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі занепакоеная чарговым наступам на Курапаты – месца расстрэлаў ахваяраў камуністычных рэпрэсій.

27.02.2017 - 13:37

У расійскім горадзе Кургане прайшла прэзентацыя кнігі “Сямейна-бытавая абраднасць беларусаў Зауралля. Фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя”. Аўтар-складальнік яе — Людміла Урванцава.

27.02.2017 - 13:19

Актывістам беларускіх суполак замежжа, рыхтуючы святочныя мерапрыемствы, можна творча выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы.

24.02.2017 - 15:16

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова арганізавала круглы стол на тэму «Limba care ne uneşte» («Мова, якая аб'ядноўвае нас»).

24.02.2017 - 13:35

18 лютага падчас рабочага візіта ў сталіцу Вікторыі сустрэўся з мясцовымі беларусамі. Распавёў пра беларускую прысутнасць у гэтай краіне, аб планах па арганізацыі мерапрыемстваў, што дазволяць пашырыць веды аўстралійцаў аб Беларусі. Больш падрабязна расказаў пра Фестываль ў Каўры ў канцы сакавіка, аб тым, як там будзе прэзентавана наша краіна. Вядома ж, заклікаў усіх, хто можа, далучыцца да гэтай падзеі.

24.02.2017 - 12:43

На думку вядомага гісторыка беларускай літаратуры прафэсара Адама Мальдзіса, архівы эўрапейскіх краін яшчэ могуць зьмяшчаць многія невядомы дакумэнты пра беларускага асьветніка і першадрукара Францішка Скарыну.

24.02.2017 - 12:16

Школа ў Нарве выбрала прадстаўнікоў на конкурсы “Беларуская гавэнда” і “Роднае слова”.

24.02.2017 - 12:01

Прадпрымальнік з Ваўкавыска, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч зарэгістраваў у Літве грамадскую арганізацыю „Камітэт падтрымкі „Салідарнасць”. Пра гэта ён паведаміў 23 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску.

23.02.2017 - 14:58

Менавіта сёння, 23 лютага, адкрываецца Віленскі міжнародны кніжны кірмаш – галоўны кніжны форум сучаснай Літвы. У межах адкрыцця кірмашу на стэндзе Рэспублікі Беларусь будзе прэзентаваны шэраг найноўшых публікацый, выпушчаных адмыслова да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Дадзеная дата мае сімвалічнае значэнне не таксама і для Літвы, паколькі Ф.Скарына быў жыхаром супольнай для нашых народаў краіны – Вялікага Княства Літоўскага. Да таго ж менавіта ён надрукаваў першую кнігу на тэрыторыі сучаснай Літвы.