Ліст ад “Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцей
пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь”
Ад 25.01. 2006 № 01-11/85
Аб разглядзе звароту
У адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Камітэтам разгледжаны зварот старшыні Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” А.Макоўскай на імя Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Шэймана В.У. аб уліку прынятых на IV справаздачна-выбарчым з’ездзе Аб’яднання выніковых дакументаў у дзейнасці дзяржаўных органаў і паведамляецца наступнае.
Прапановы, выказаныя ў выніковых дакументах IV справаздачна-выбарчага з’езда Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, які адбыўся 16-17 ліпеня 2005 г, і якія датычацца сферы кампетэнцыі Камітэта, па магчымасці будуць улічаны ў яго дзейнасці.
Пры гэтым узаемадзеянне Камітэта, іншых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь з аб’яднаннямі суайчыннікаў за мяжой уключае розныя формы супрацоўніцтва, у тым ліку і тыя, што змешчаны ў тэксце праграмы Аб’яднання “Беларусы замежжа” (2005-2009 гг).
Выказваем надзею на паспяховае выкананне палажэнняў дадзенага праекта ўсімі зацікаўленымі.
Намеснік Старшыні У.Б.Ламека |