МГА 'БАЦЬКАЎШЧЫНА'. Белорусская диаспора. Диаспора Беларуси, РБ.
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Ліст ад “Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”
Палаты прадстаўнікоў .
Камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД
Ад 16. 01. 2006 № 23-05/33

Шаноўная Алена Паўлаўна!

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледжаны накіраваныя Вамі выніковыя дакументы Чацвёртага з’езда беларусаў свету Міжнароднага грамадскага аб’яднання (МГА) “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і, у прыватнасці, зварот да Урада і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб прыняцці закона Рэспублікі Беларусь “Аб беларусах замежжа”.

Не можам не пагадзіцца з Вамі наконт таго, што патэнцыял беларускай дыяспары для развіцця эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы нашай краіны пакуль што мала задзейнічаны. Але мы хацелі б выказаць шчырую падзяку тым прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія ў рамках дзеючага заканадаўства Беларусі актыўна дапамагаюць эканамічнаму росквіту нашай Бацькаўшчыны, вырашэнню існуючых сацыяльных, экалагічных і іншых праблем краіны, рэалізацыі карысных праектаў і праграм, асабліва па аздараўленню за мяжой беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.

Паведамляем, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2006 г. № 5 зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2006 год. Згодна з дадаткам да названага плана Ураду Рэспублікі Беларусь даручана да лістапада 2006 года распрацаваць канцэпцыю праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”, узгадніць яе з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і прадставіць на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мяркуецца, што ў вышэйназваным Законе знойдуць адлюстраванне палажэнні, якія будуць рэгуляваць адносіны нашай дзяржавы з беларусамі замежжа.

Пастаянная камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД лічыць, што шэраг прапаноў удзельнікаў Чацвёртага з’езда беларусаў свету МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выклікаюць цікавасць і могуць быць разгледжаны ў рамках распрацоўкі канцэпцыі, а потым і самога Закона Рэспублікі Беларусь “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”.

3 павагай,Старшыня Пастаяннай камісіі
па міжнародных справах і сувязях з СНД
В.А.Папоў.

Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары

Rating All.BY
дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка -
Web-master: paragraph @ tut.by..