[an error occurred while processing this directive]
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
[an error occurred while processing this directive]

Адказ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь

(14.05.2004 № 23-05/313)

“У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледжаны зварот кіраўніцтва Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, у якім змяшчаецца просьба паведаміць, калі ў Парламенце будзе разглядацца праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”.
Паведамляем Вам, што вышэйназваны законапраект на разгляд у Палату прадстаўнікоў не паступаў. Пры ўнясенні гэтага законапраекта ва ўстаноўленым парадку ён будзе разгледжаны ў адпаведнасці з існуючай працэдурай. За інфармацыяй адносна тэрмінаў распрацоўкі законапраекта і ўнясення яго на разгляд Парламента Вам патрэбна звяртацца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Разам з тым хацелі б праз грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” падзякаваць тым прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія ў рамках існуючага беларускага заканадаўства падтрымліваюць актыўныя адносіны з Рэспублікай Беларусь, укладаюць інвестыцыі, ствараюць сумесныя прадпрыемствы і іншым чынам садзейнічаюць вырашэнню эканамічных праблем нашай краіны, а таксама дапамагаюць аздараўляць беларускіх дзяцей, што пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, ажыццяўляюць культурныя акцыі ў замежжы з прыцягненнем прадстаўнікоў Беларусі, удзельнічаюць у рэалізацыі іншых сацыяльных і гуманітарных праектаў і праграм на карысць нашай Бацькаўшчыны.
З павагай, Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД А.А.Малафееў”.

[an error occurred while processing this directive]

[an error occurred while processing this directive]