[an error occurred while processing this directive]
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
[an error occurred while processing this directive]

Адказ Міністэртсва замежных спраў(13.01.2003)

Міністэртсва замежных спраў разгледзела прапанову Аб'яднання "Бацькаўшчына" наконт стварэння пры пасольствах Рэспублікі Беларусь за мяжой цэнтраў юрыдычнай і інфармацыйнай дапамогі прадстаўнікам беларускай дыяспары і паведамляе наступнае.

Дзяржаўная палітыка нашай краіны накіравана на ўсямерную падтрымку беларускай дыяспары. Зараз у Беларусі рыхтуецца шэраг дзяржаўных дакументаў, разлічаных на ўмацаванне ўзаемаадносін з беларускай дыяспарай, у распрацоўцы якіх Міністэрства замежных спраў актыўна прымае ўдзел.

Міністэрства высока ацэньвае намаганні Аб'яднання "Бацькаўшчына", накіраваныя на садзейнічанне духоўнаму, арганізацыйнаму, культурнаму і эканамічнаму яднанню беларусаў замежжа.

Адзначаныя ў Вашым лісце функцыі цэнтраў юрыдычнай і інфармацыйнай дапамогі беларускай дыяспары за мяжой вельмі дакладна акрэсліваюць задачы, якія вырашаюцца супрацоўнікамі замежных устаноў Рэспублікі Беларусь і, у першую чаргу, супрацоўнікамі консульскіх устаноў.

Супрацоўнікі консульскай службы за мяжой бяруць актыўны ўдзел у культурным жыцці беларускай дыяспары, праводзяць інфармацыйную работу з суайчыннікамі адносна грамадска-палітычных падзей беларускай дзяржавы, яе эканамічнага і культурнага жыцця, аказваюць юрыдычную і кансультацыйную дапамогу. Нашым суайчыннікам за мяжой створаны рэжым найбольшага спрыяння па консульскіх справах.

Такім чынам, па пытаннях, што згаданы ў Вашым лісце, нашы суайчыннікі могуць звяртацца адпаведна да супрацоўнікаў пасольстваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь за мяжой.

А.М.Сычоў
Намеснік Міністра

[an error occurred while processing this directive]

[an error occurred while processing this directive]