Яўген Афнагель асуджаны на 10 сутак

Cуд Цэнтральнага раёна Мінску арыштаваў на 10 сутак актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўгена Афнагеля.

Раней актывіст быў завочна асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі 1 траўня. У выніку Яўгену Афнагелю давядзецца правесці ў турме 17 сутак. Яўгена Афнагеля затрымалі 27 чэрвеня ў Мінску. Ноч ён правёў у турме на Акрэсціна.

Моладзевая актывістка Паліна Кур'яновіч апавяла «Свабодзе», што затрыманне адбылося ў цэнтры Мінску, на беразе Свіслачы, дзе сабралася каля 15 маладых людзей: «Два спецназаўцы зрабілі выгляд, што праходзяць міма, потым так хутка заварочваюць, падыходзяць менавіта да Яўгена, пытаюцца дакументы, прозвішча, у гэты ж час пад'яжджае міліцэйская машына. Яго бяруць пад рукі і садзяць у машыну і адвозяць».

У судзе Яўгена звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Сведкамі былі два спецназаўцы.

Паводле “Радыё Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў