У Беларусь зноў спрабуюць вярнуць славутую бібліятэку Храптовічаў
Славутую бібліятэку Храптовічаў зноў спрабуюць вярнуць у Беларусь. Нацыянальная бібліятэка цяпер разглядае такую магчымасць. Пра гэта паведаміў яе дырэктар Раман Мачульскі.
Нагадаем, бібліятэка Храптовічаў збіралася ў маёнтку Шчорсы на Навагрудчыне ў XVIII-XIX стагоддзях. Гэта быў адзін з самых багатых ва Усходняй Еўропе кнігазбораў, ён налічваў да 20 тысяч тамоў.
У гады Першай сусветнай вайны бібліятэка была перавезеная ў Кіеў з умовай вяртання на радзіму пры адкрыцці ў Беларусі ўніверсітэта, аднак і ў цяперашні час яна знаходзіцца ва Украіне.
Як адзначае Раман Мачульскі, пытанне вяртання бібліятэкі Храптовічаў у Беларусь вельмі складанае. Пакуль яно не вырашанае, Нацыянальная бібліятэка плануе перавесці ў электронны выгляд унікальныя матэрыялы. Гэты праект падтрымала ЮНЭСКА.
Паводле БЕЛТА |