У Кіеве пакажуць забаронены ў Беларусі фільм пра савецкую партызанку
Забаронены ў Беларусі фільм рэжысёра Андрэя Кудзіненкі "Акупацыя. Містэрыі" пакажуць 1 ліпеня ў кіеўскім арт-цэнтры "Я Галерэя".
Нагадаем, фільм складаецца з трох навэлаў пра савецкі партызанскі рух часоў нямецкай акупацыі ў Беларусі. У свой час ён выклікаў сапраўдны скандал і пасля працяглых дыскусій было вырашана не выдаваць пракатнага пасведчання на карціну, паведамляе ЛІГА БізнесІнформ.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” |