“Басовішча”: вызначаныя ўдзельнікі конкурсу
У ноч на 23 чэрвеня скончылася інтэрнэт-галасаванне па выбары аднаго ўдзельніка конкурснай часткі “Басовішча”. Болей за ўсіх галасоў назбіраў мінскі гурт Lost Regrets. Кампанію яму складуць яшчэ сем гуртоў, якія адабралі сябры журы і адна каманда з Гарадка, што спявае па-беларуску.
Поўны спіс удзельнікаў конкурснай часткі “Басовішча”.
Паводле вынікаў адборачнага этапу ўдзел у конкурснай частцы “Басовішча-2008” возьмуць наступныя дзевяць гуртоў:
Выбар журы:
1. “Акропаль” (Смалявічы)
2. “Глюкі” (Магілёў)
3. “Голая манашка” (Мінск)
4. intra muros (Брэст)
5. Spita/\ь F (Беларусь)
6. TLUSTA LUSTA (Гродна)
7. “Хуткi Смоўж” (Магілёў)
Выбар наведнікаў “Тузіна Гітоў”:
8. Lost Regrets (Мінск)
Беларускамоўны гурт з Польшчы:
9. Over Day (Гарадок) (па правілах “Басовішча” беларускамоўныя гурты з Польшчы бяруць удзел у конкурсе па-за адборам)
Лава запасных (у выпадку, калі нейкі з названых гуртоў не здолее ехаць на конкурс):
1. ZigZag (Мінск)
2. “Рокаш” (Мінск)
3. “Лютавер’е” (Мінск)
Сёлета заяўкі на ўдзел у адборачным этапе “Басовішча” падалі 35 гуртоў, якія прадаставілі на конкурс 105 песень. Выбар рабіла журы ў складзе:
Аляксандар Памідораў, музыкант
Ігар Варашкевіч, музыкант
Сяргей Будкін, музычны журналіст
Slaver, вядомы музычны блогер
Павел Юрцэвіч, дырэктар студыі “ОСМОС”
Галасаванне журы праходзіла ў два этапы. На першым кожны называў любую колькасць гуртоў, якія прыйшліся яму даспадобы. Пасля першага этапу конкурс пакінулі чатыры гурты, назвы якіх не згадаў ніводны сябра журы. На другім этапе праводзілася рэйтынгавае галасаванне – кожны журовец выбіраў 10 лепшых гуртоў і ранжыраваў іх па балах ад 1 да 10. На конкурс “Басовішча” едуць сем гуртоў, якія атрымалі найбольшы рэйтынг журы.
Як паведамілі арганізатары, журы конкурснай часткі “Басовішча” не будзе паўтараць журы адбору. Імёны новых журоўцаў будуць названыя неўзабаве. // “Тузін Гітоў”
Паводле “Радыё Рацыя” |