Знойдзеныя новыя звесткі пра зніклы беларускі горад Казімір

Выяўленыя новыя звесткі пра зніклы беларускі горад Казімір. Нагадаем, ён існаваў у XVII стагоддзі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна, меў Магдэбургскае права, і быў разбураны ў 1655 годзе падчас вайны з маскоўскай дзяржавай.

Дакумент пра існаванне Казіміра знайшоў у 2001 годзе прафесар Сяргей Рассадзін. Ён арганізаваў два гады таму археалагічныя раскопкі на месцы, дзе, паводле яго меркавання, мог існаваць горад, нагадвае БелаПАН. Аднак існуе і нямала скептыкаў, якія лічаць, што Рассадзін праводзіць раскопкі не ў тым месцы.

І вось нядаўна была выяўленая яшчэ адна пісьмовая крыніца, якая сведчыць пра месцазнаходжанне Казіміра. У кнізе польскага гісторыка Вітальда Бярнацкага "Паўстанне Хмяльніцкага: вайсковыя дзеянні ў Літве у 1648-1649 гг.", пераклад якой на беларускую мову быў нядаўна апублікаваны, згадваецца "Казімеравая Слабада". Прафесар Рассадзін лічыць, што гэтая згадка пацвярджае слушнасць яго высноваў.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”
‹‹ на галоўную | у архіў