У гонар тысячагоддзя першай згадкі Літвы ладзіцца кругасветнае плаванне
Літоўскія яхтсмены здзейсняць кругасветнае плаванне ў гонар тысячагоддзя
першай згадкі пра Літву. Нагадаем, яно будзе адзначацца ў 2009 годзе.
Падарожжа літоўскія спартсмены мяркуюць завяршыць за 155 дзён:
яно стартуе 5 кастрычніка сёлета, а закончыцца 23 чэрвеня наступнага
года. Арганізатары мяркуюць, што яхтсмены наведаюць літоўскія дыяспары
ў 24 дзяржавах свету, інфармуе БЕЛТА.
На жаль, не паведамляецца, ці будзе адзначацца ў Беларусі 1000-годдзе
першай згадкі Літвы ў летапісах і хроніках. Як вядома, наша краіна
была асноўным складнікам Вялікага княства Літоўскага, а старабеларуская
(літоўская) мова была дзяржаўнай ў ВКЛ.
Паводле “Еўрапейскага радыё для замежжа” |