“Плошча” Хашчавацкага на кінафестывалі
ў ЗША
На міжнародным кінафестывалі Silverdosc, які з 16 па 23 чэрвеня
пройдзе ў Вашынгтоне, Беларусь прадставіла дакументальная стужка
Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Амэрыканская публіка змагла пабачыць
“Плошчу” 18 чэрвеня. На прэм’еру “Плошчы” ў ЗША прыляцеў і сам рэжысэр.
Фестываль Silverdosc ладзіцца шосты год. У мінулым годзе ў ім
прыняло ўдзел каля 100 фільмаў з 43 краінаў свету, сёлета ў конкурсе
брала ўдзел 122 карціны. Штогод на фэст з розных куткоў свету з’язджаецца
каля 1000 рэжысёраў, а кінасеансы наведвае больш за 20 тыс. чалавек.
У мінулыя выходныя ў царкве Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку
адбыўся паказ стужкі “Дзень Волі” Юрыя Хашчавацкага для беларускай
дыяспары ў Амерыцы.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” |