Салідарнасць у Варшаве
Каля амбасады Беларусі ў Варшаве адбыўся традыцыйны пікет салідарнасці
з сем’ямі зніклых беларускіх палітыкаў і палітвязняў.
16 чэрвеня, як і 16-га дня кожнага месяца, беларусы, якія жывуць
у польскай сталіцы, прынеслі да амбасады Беларусі ў Варшаве транспарант
з надпісам «Свабоду Казуліну», партрэты Юрыя Захаранкі, Змітра Завадскага,
Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі і Ірыны Казулінай.
Паводле сайта “Мы памятаем”
|