Купалле ў Маскве
Шаноўнае спадарства! Беларускае Зямляцтва Масквы, Прэфектура Паўднёва-Усходняй
Адміністратыўнай Акругі Масквы , запрашаюць усіх на старажытнае
беларускае свята “Купалле”, якое адбудзецца 21 чэрвеня ў прыродна-гістарычным
парку “Кузьмінкі”.
Мерапрыемства складаецца зь двух частак – “Купальская мара” і
“Купальская ноч”.
“Купальская мара” пачнецца а 21 гадзіне на беразе Верхняй сажалкі,
ля гротаў.
У праграмме мерпрыемства выступы народных ансамбляў і гуртоў з
Беларусі, традыцыйныя купальскія конкурсы і гульні, а таксама стравы
беларускай кухні.
“Купальская ноч” пачнецца а 23 гадзіне і будзе працягам першай
часткі мерапрыемства. Мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца да вандроўкі
ў містычны свет аўтэнтычнага беларускага быта, дзе праз гукі дуды,
варажбу і скокі праз вогнішча Вы пазнаёміцеся з купальскімі традыцыямі
нашых продкаў.
Сустракаемся а 20-й гадзіне ля станцыі метро “Любліно”(1 вагон
з цэнтру). т. +79263877013 Ян, +79262738921 Алена
Паводле сайта “Беларуская Масква”
|