Мітынг ў
Нью-Ёрку
Нягледзячы на моцны дождж, 15 чэрвеня
2008 года Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы разам з
Беларуска-Амерыканскім задзіночаннем правялі мітынг у падтрымку свабоды
веравызнання на Беларусі і ў падтрымку змагання моладзі на Беларусі за
незалежную і дэмакратычную Беларусь! Мітынг прайшоў у Нью-Ёрку ля штаб-кватэры
ААН.
Напачатку мітынгу да прысутнай моладзі звярнуўся
старэйшы беларускі эмігрант ЗША 93-гадовы Антон Шукелойць. Звярнуўшыся са
зваротам да моладзі на Беларусі, ён сказаў, што ня гледзячы на свае гады, ён
заўсёды будзе стаяць поруч з моладдзю ў яе змаганні за Беларусь!
Арцібіскуп Беларускай Аўтакефальнай Незалежнай Праваслаўнай
Царквы Юры Рыжы падтрымаў усіх беларускіх хрысціян, сказаўшы ў тым ліку і тое,
што бязбожная ўлада, якае пілуе крыжы па зніклых і забітых.
Закончыў мітынг старшыня Згуртавання Беларускай Моладзі ў
Амерыцы Мікалай Цімашэнка, выказаўшы падтрымку беларускім хрысціянам. Ён
распавёў пра практычныя крокі па прыцягненню ўвагі амерыканскіх уладаў да
сітуацыі з правамі хрысціян на Беларусі, пра кампанію па збору подпісаў пад
зваротам у Кангрэс з мэтай разглядзець сітуацыю з правамі хрысціян на слуханнях
у Кангрэсе ЗША.
Сябры БАЗА і ЗБМА выказалі сваю салідарнасць
актывісту Маладога Фронта Івану Шыле і ўсім маладым людзям, якія змагаюцца за
Беларусь.
Паводле “Згуртавання беларускай
моладзі ў Амерыцы”
|