Нямеччына падтрымала польска-швецкі
праект "усходняга партнёрства"
Польска-швецкі праект
"усходняга партнёрства" падтрымала Нямеччына. Пра гэта ўчора заявіла ў Гданьску
канцлер Ангела Меркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Польшчы
Дональдам Тускам.
Нагадаем, "усходняе
партнёрства" прапануе стварэнне форума рэгіянальнага супрацоўніцтва краін ЕС з
Украінай, Малдовай, Грузіяй, Азербайджанам і Арменіяй, а таксама - пакуль толькі
на экспертным узроўні – з Беларуссю.
Як паведамляе РИА "Новости", рэалізацыя праекта мусіць прывесці да адмены візавага рэжыму ЕС са
згаданымі краінамі, а таксама да стварэння зоны свабоднага гандлю паслугамі і
таварамі.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|