Айца Леаніда Акаловіча аштрафавалі
Святара прызналі вінаватым ва ўдзеле ў
несанкцыянаваным сходзе і прысудзілі яму штраф у памеры 30 базавых велічынь —
гэта болей за мільён рублёў. Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Епіхаў.
Пасля суду Леанід Акаловіч накіраваўся дадому ў
Мінск.
Нагадаем, 19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадароскага
раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых
савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай
царквы айцец Леанід Акаловіч асвяціў крыж. Пазней міліцыянты склалі пратакол на
арганізатараў мерапрыемства, якое было расцэнена як несанкцыянаваны сход. На 15
сутак за гэта былі асуджаныя грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі
пра трагедыю вёскі Дражна, даследчык Віктар Хурсік.
Паводле “Радыё Свабода”
|