Барадулін у «Беларускім
кнігазборы»
Новая, сорак трэцяя кніга
двухсоттомавай выдавецкай серыі «Беларускі кнігазбор» аб’яднала пад сваімі
чырвонымі акладамі выбраныя творы народнага паэта Рыгора Барадуліна. Адметнасць
выдання ня толькі ў жанравай паліфаніі прадстаўленых твораў і ня толькі ў тым,
што ў гэтай серыі за рэдкім выняткам выходзяць кнігі даўно спачылых класікаў.
Адметнасць кнігазбораўскага тому Рыгора Барадуліна яшчэ і ў тым, што ягоны
паўтарытысячны наклад выдадзены на сродкі, ахвяраваныя чытачамі.
Паводле “Радыё
Свабода”
|