У Беларусі адкрываецца
шведская амбасада
Паўнавартасная амбасада
Швецыі адкрыецца ў Беларусі. Дагэтуль у нашай краіне дзейнічала толькі
аддзяленне амбасады.
12 чэрвеня 2008 года
рашэннем шведскага ўрада на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі Швецыі ў
Рэспубліцы Беларусь прызначаны сп. Стэфан Эрыксан. Нагадаем, што менавіта ён з
верасня 2005 года ўзначальвае аддзяленне шведскай амбасады ў
Мінску.
Плануецца, што да выканання сваіх новых абавязкаў сп.
Эрыксан прыступіць напрыканцы лета. Адкрыццё амбасады адбудзецца, як мяркуецца,
напрыканцы гэтага года.
Паводле “Еўрапейскага
радыё для Беларусі”
|