Кангрэсу новай дыяспары
Беларусі паабяцана падтрымка Еўракамісіі і МУС Эстоніі
Еўракамісія і МУС Эстоніі
паабяцалі падтрымку кангрэсу новай дыяспары Беларусі. Аб гэтым кажа ў вітальным
звароце камісар ЕС па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта
Ферэра-Вальднер, які паступіў у адрас арганізатараў кангрэса, паведамляе
БелаПАН.
“Я вітаю ўнёскі вашай
краіны ў працэс стварэння дэмакратыі ў Беларусі”, — распавядаецца ў лісце
Б. Ферэра-Вальднера. Еўракамісар таксама адзначае важнасць працы з маладым
пакаленнем беларусаў, у тым ліку з тымі, якое жыве па-за межамі
радзімы.
Нагадаем, Кангрэс новай
беларускай дыяспары Еўропы і ЗША адбываўся 1-4 траўня ў Таллінне пад эгідай МУС
Эстоніі і групы "За свабодную Беларусь", якая дзейнічае ў эстонскім
парламенце. У працы кангрэса ўдзельнічалі дэлегаты з Швецыі, Літвы, Польшчы,
Фінляндыі, Нямеччыны і ЗША, а таксама прадстаўнікі беларускай грамадзянскай
супольнасці. Асноўнай мэтай сустрэчы стала стварэнне сеткі эфектыўнага
ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі маладой беларускай дыяспары.
Як адзначыў у інтэрв’ю
БелаПАН дэпутат эстонскага парламента, старшыня грамадскага аб’яднання “Адкрытая
Рэспубліка” Яўген Крыштафовіч, грамадзянская супольнасць Эстоніі ўсяляк
падтрымлівае ініцыятывы па аб’яднанню маладой беларускай дыяспары. Па яго
словах, у свой час менавіта эстонскія НДА пераканалі ўрад у неабходнасці
запрасіць на вучобу студэнтаў з Беларусі, якія ў сябе на радзіме падпалі пад
пераслед за палітычныя погляды. “Сыходзячы з свайго гістарычнага вопыту, –
адзначыў Я. Крыштафовіч, – эстонцы добра памятаюць, якую важную ролю ў пабудове
свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы сыгралі нашы суайчыннікі з-за мяжы, якія
вярнуліся на радзіму пасля аднаўлення незалежнасці”. У якасці прыкладу
парламентарый прывёў сучаснага прэзідэнта Эстоніі Томаса Хэндрыка
Ільвеса.
Паводле “Беларускіх
навінаў”
|