Фотавыставы Вільні

У Вільні апошнімі днямі адчыніліся дзве выставы, якія звязаныя з Беларуссю.

Выстава Валерыя Лабко

У Вільні прайшла прэзентацыя фотавыставы – 9 чэрвеня Руская галерэя прадставіла віленчукам працы вядомага беларускага фотамайстра Валерыя Лабко. Валеры Лабко – легендарная асоба, настаўнік, які сваім вопытам і працамі паўплываў на творчы лёс многіх фатографаў Беларусі. На выставе паказаны яго раннія творы, арыгіналы яшчэ студэнцкіх часоў – псіхалагічныя партрэты, гарадскія замалёўкі-рэпартажы, аўтапартрэты, а таксама працы канца 1980-х і пачатку 90-х, у тым ліку, серыя партрэтаў маладых фатографаў – візітная картка аўтара. Выстава прадоўжыцца да 16 чэрвеня. Уваход вольны.

Магнаты ВКЛ

9 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў Літвы была адкрыта фотавыстава з выявамі магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, чые партрэты знаходзяцца ў архівах і музеях Беларусі. Аўтары выставы -- даследчык гісторыі мастацтва ВКЛ Марыя Матушакайтэ і фатограф Клаўдзіюс Дрыскюс. На выставе прадстаўленыя найбольш вядомыя сем'і ВКЛ: Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Завішы, Кішкі, Весялоўскія... Пакуль што выстава ахоплівае партрэты толькі з беларускіх калекцый, але ў бліжэйшым часе плануецца ўключыць і ўкраінскія калекцыі. У будучым праект павінен ахапіць калекцыі музеяў і архіваў Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Расіі і Літвы.

Паводле газеты “Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў