Віленская афіша чэрвеня (абноўлена)

02-08.06 - у Друскеніках праходзіць другі пленэр беларускіх, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх паэтаў і мастакоў. Беларускі бок прадстаўляюць Эдуард Акулін, Вольга Іпатава, Сяржук Сыс, Леанід Дранько-Майсюк, Аксана Данільчык і Аляксандр Мікус.

07.06 - Таварыства беларускай культуры плануе вандроўку ў літаратурна-краязнаўчы музей у Гудзевічах. Кантактны тэ.л. +37060655700 (сп. Хведар Нюнька).

09.06 - у Рускай галерэі (Boksto 4) а 19 гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы вядомага майстра фатаграфіі Валерыя Лабко.

11.06 - у Палацы кангрэсаў (Vilniaus 6/16) адбудзецца канцэрт групы “Песняры” пад кіраўніцтвам Лявона Барткевіча. Пачатак а 19.00.

16.05 - у Дзень беларускай салідарнасці Дом правоў чалавека (Latako 3) запрашае на перадпрэм'ерны паказ новага дакументальнага фільма Алега Дашкевіча "Журналісты". Фільм распавядае пра дзейнасць незалежных журналістаў у сённяшняй Беларусі. Пасля прагляду фільма адбудзецца сустрэча з яго аўтарам і героямі. Завяршыцца праграма канцэртам Змітра Бартосіка, які заспявае свае новыя, яшчэ нікому невядомыя песні. Пачатак імпрэзы а 18.00. Уваход вольны

20 і 21.06 - у ЕГУ кінапаказ фільмаў "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1957 гг." (Беларусь) і "Між Гітлером і Сталіном" (Украіна), прысвечаных гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

24.06 - студэнты ЕГУ ладзяць Купалле. На свята запрошаны шэраг вядомых беларускіх дзеячаў, а таксама барды і спевакі, сярод якіх Андрэй Мельнікаў, Кася Камоцкая і Таццяна Беланогая.

31.05 - Таварыства беларускай культуры запрашае а 15 гадзіне ўсіх жадаючых на культурніцкую імпрэзу ў сядзібу ТБК па адрасе Бролю 9-86 (Broliu 9-86). Кантактны тэл. +37060655700 (сп. Хведар Нюнька).

Паводле газеты “Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў