У Беларусі з’явіцца “Рок-школа”
Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) аб’явіла пра збор заявак ад гуртоў для ўдзелу у “Рок-школе”.
Праект скіраваны на дапамогу маладым гуртам, што толькі пачынаюць свой творчы шлях.
Гаворыць ініцыятар праекту Віталь Супрановіч: “Ёсць вельмі шмат цікавых, перспектыўных маладых рок-гуртоў. Але большая частка з іх застаецца невядомай шырокай аудыторыі. Мы хочам дапамагчы гэтым гуртам, даць ім пачатковыя веды, парады як рушыць далей. Мы не гарантуем што з’явяцца новыя зоркі, але хто ведае... Гэта канешне не “Фабрыка зорак”, але думаю што мы зможам даць прынамсі шанец. Пастараемся падключыць да працэсу радыёстанцыі і тэлеканалы.”
Гурты, што жадаюць падаць заяўку мусяць даслаць да 1 жніўня на email rokshkola@gmail.com
У заяўцы павінна быць інфармацыя пра гурт, зваротная сувязь, дэма запіс. З дасланых запісаў будзе адабрана 5 гуртоў. У межах праекту будзе зладжаны канцэрт і выдадзены кампакт-дыск. Вядучыя зоркі беларускага року праслухаюць, дадуць парады, зладзяць майстар-класы. Тэкставікі беларускіх гуртоў дадуць свае рэцэнзіі. БМАgroup раскажа пра свой вопыт у арганізацыі канцэртаў. Музычныя крытыкі распавядуць пра тое як падаць сябе каб цябе заўважылі ў СМІ. Тузін Гітоў будзе сачыць за працай “Рок-школы”
Сувязь з арганізатарамі 6490888
Паводле БМА
|