У Гародні адкрыецца стадыён, пабудаваны на былых габрэйскіх могілках
Спартовы комплекс "Нёман" 12 чэрвеня адкрыецца матчам паміж ветэранамі беларускай асацыяцыі футболу і гродзенскай камандай "Нёман".
Нагадаем, што пабудаваны ў 1964 г. на месцы старых габрэйскіх могілак стадыён быў на рэканструкцыі апошнія 6 гадоў. Рэканструкцыя выклікала канфлікт паміж сусветнай габрэйскай супольнасцю і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі ды гродзенскімі уладамі. Канфлікт быў урэгуляваны пабудовай каля стадыёна помніка габрэям, што ляжаць пад стадыёнам.
На адкрыцці комплекса, які мае адзінае у краіне лёгкаатлетычнае бегавое пакрыццё Mondo, трыбуны на 10 тыс. месцаў і vip-ложу, чакаецца Аляксандр Лукашэнка.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”
|