Святкуем разам Купалле
(ЗША)
Сябры! Давайце разам
адзначым нашую прыгожую традыцыю Купалля.
Калі: 20-22
чэрвеня 2008 году (Купальская ноч у суботу 21 чэрвеня).
Дзе: Рэзервацыя
Ward Pound Ridge ў Cross River, NY.
Транспарт:цягніком са станцыі Grand Central да
прыпынку Katonah. Гэта прыкладна гадзіна цягніком ад Мангэтану
наMetro North, Harlem Line.
Кошт: $25 дарослым,
$10 дзецям меншым за 12 гадоў. Чэкі выпісвайце на Mr. & Mrs. Ryzy
з адзнакаю “Купалле” і дасылайце разам з формаю, надрукаванаю ніжэй, на
адрас:
Piotr Lena
Ryzy
20 Old Locust
Avenue
Cortlandt Manor, NY
10567
Кантакты: Пётра і Алена
РЫЖЫЯ, хатні тэл.(914) 930-8695, маб. (914) 522-0742, эл.
пошта:LenaBelarus@aol.com
Што будзе:
купальскія песні і танцы на працягу ўсёй ночы, спартовыя спаборніцтвы і гульні,
гатаванне страваў (прыносце ежу, грылі там будуць). Захапіце з сабою:
- беларускія строі ці
адзенне з сімволікай; дзяўчатам - доўгія спадніцы, хлопцам - доўгія светлыя
штаны, ня шторты (толькі на час святкавання); - ежу, напоі, спальныя
мяшкі, намёты, калі будзеце спаць;
- $8 (з аўто ў незалежнасці
ад колькасці пасажыраў) за ўезд у парк (бясплатна пасля 5-й гадзіны
вечара).
Арганізатары забяспечаць
пітную воду і паліва для вогнішчаў і грыляў.
Паводле газеты “Беларус”
(чэрвень 2008)
|