ІІІ Тэатральны фестываль Цэнтральнай
Еўропы “Суседзі”
Сёння ў Любліне пачаўся ІІІ Тэатральны
фестываль Цэнтральнай Еўропы “Суседзі”. У ім прымаюць удзел тэатры з Беларусі,
Украіны, Чэхіі, Славаччыны, Славеніі, Ізраіля і Польшчы.
Як кажа дырэктар фестывалю Вітальд
Мазуркевіч, спектаклі выбіраліся такім чынам, каб зацікавіць фестывалем як мага
большую колькасць гледачоў.
В. Мазуркевіч: “Галоўная нашая мэта –
гэта ахапіць як мага больш людзей, гледачоў з Любліна. Зранку заўсёды можна
паглядзець дзіцячыя спектаклі, пазней тэатры для дарослых у пленеры, ну і,
вядома, цэлы шэраг спектакляў для дарослых у люблінскіх залях”.
Беларускую культуру прыехалі прадстаўляць
тэатры Modern Art Theatre, Берасцейскі тэатар драмы і музыкі ды Свабодны
тэатар.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|