За апазыцыйныя погляды выпускніка
ліцэя пазбавілі чырвонага дыплёму
Актывіста “Маладога Фронту” Зміцера
Сакалова, лепшага выпускніка Полацкага ліцэя, пазбавілі чырвонага дыплома з-за
палітычных перакананняў.
Пасля суду за акцыю з расцяжкай "Свабоду
палітвязням!" на галоўнай плошчы горада, Полацкі ліцэй наведалі супрацоўнікі
КДБ, паведамляе прэс-служба МФ.
"Прадстаўнікі КДБ размаўлялі пра мяне з
намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы Бараноўскай Святланай Аляксандраўнай.
Яны хацелі атрымаць агульную характарыстыку, цікавіліся маімі паводзінамі,
паспяховасьцю ў вучобе, палітычнымі перакананнямі, пасля чаго намесніка
дырэктара папракалі ў тым, што яна няправільна выхоўвае моладзь" – кажа
Зміцер.
Зміцер Сакалоў з’яўляецца лепшым у групе
па вучобе і да візыта прадстаўнікоў КДБ быў адзіным прытэндэнтам на чырвоны
дыплём. Аднак пасля гэтага візіту педагагічны калектыў вырашыў не ісці на
канфлікт са спецслужбамі і пазбавіў выпускніка чырвонага дыплома. Разам з тым
выкладчыкі параілі вучню нікуды не "ўмешвацца " да заканчэння ліцэя.
Паводле “Хартыя-97”
|