Прызначаны пасол Брытаніі

Найджэл Гулд-Дэвіс прызначаны паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі. Дагэтуль ён быў часовым павераным у справах Вялікабрытаніі ў Мінску.

«З’явілася магчымасць застацца і працягваць працаваць у Беларусі ў якасці пасла, — паведаміў БелаПАН Н.Гулд-Дэвіс. — На працягу апошніх месяцаў я вельмі палюбіў гэтую краіну. Мне так прыемна жыць і працаваць тут, што я ахвотна даў згоду».

Н.Гулд-Дэвіс раней працаваў першым сакратаром па эканамічных пытаннях у пасольстве Вялікабрытаніі ў Расіі. У Мінск прыбыў у канцы жніўня 2007 года. Выконваў абавязкі кіраўніка дыпмісіі, бо прызначаны летась новы пасол Вялікабрытаніі Майкл Хэдак так і не здолеў пачаць выкананне сваіх абавязкаў з прычыны хваробы.

Ранейшы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бенет паехаў у канцы чэрвеня 2007 года ў сувязі з заканчэннем службовых паўнамоцтваў.

Паводле БелаПАН

‹‹ на галоўную | у архіў