Зварот Беларускага Моладзевага Руху
Амерыкi да беларусаў замежжа і сяброў Беларусі ў свеце
Шаноўныя сябры!
4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні
выпускны экзамен, але яго не дапусцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя
Івана, за імкненне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4
Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны
адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі
Мінрайвыканкама ануляваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі
звольнены з працы.
Заклікаем усіх беларусаў свету асудзіць
незаконнасць прынятага рашэння і паўплываць на дадзеную сітуацыю ўсімі магчымымі
сродкамі.
МЫ ПАТРАБУЕМ:
- АДНАЎЛЕННЯ ІВАНА ШЫЛЫ Ў ШКОЛЕ
- АДНАЎЛЕННЯ МУЖНЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ НА
ПРАЦЫ
29 чэрвеня запрашаем усіх на
дэманстрацыю, якая пачнецца а 11 гадзіне раніцы ля будынка ААН.(паміж E 42 i E
43 Street на 1 Avenue)
760 United Nations Plaza
New York City, NY 10017,
USA
Разам мы пераможам!
Паводле Беларускага маладзёвага руху
Амерыкі
|