Беларускі дыпламат выбраны намеснікам
старшыні камітэту ААН
На пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН у
Нью-Ёрку дарадчык Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Андрэй Мяцеліца
выбраны намеснікам старшыні Другога (эканамічныя і фінансавыя пытанні) камітэту
Генасамблеі ААН. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Пастаяннае
прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.
Гэта першы выпадак, калі прадстаўнік
Беларусі выбіраецца на пасаду намесніка кіраўніка аднаго з найбольш значных
камітэтаў Генасамблеі ААН.
Менавіта ў Другім камітэце Генеральнай
асамблеі ААН вядзецца абмеркаванне важных для Беларусі пытанняў міжнароднага
супрацоўніцтва па пераадоленні і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай
катастрофы. Акрамя таго, у камітэце разглядаюцца пытанні прадухілення
выкарыстання эканамічных мераў у якасці інструменту палітычнага
ціску.
Паводле сайта
“Беларусь-лайф”
|