І.Дарафеева і С.Якуш – героі фестывалю ў Зялёнай Гуры

На міжнародным конкурсе рускай песні ў Зялёнай Гуры праславіліся спевакі з Беларусі.
Ірына Дарафеева заваявала Гран-пры ў конкурсе “Хіт фестывалю”. Маладая артыстка атрымала 5 тыс. еўра ўзнагароды за выкананьне песні „Я мала ведаю пра любоў”. Другое месца заняў гомельскі спявак Сяргей Якуш, трэццяе – расійская вакалістка Верона.
Ірына Дарафеева атрымала прапанову ўдзелу ў некалькіх польскіх фестывалях, а таксама індывідуальных канцэртаў у Польшчы.

Фестываль ў Зялёнай Гуры нагадвае былы Фестываль савецкай песні, аднак, арганізатары зазначаюць, што гэтае мерапрыемства ўжо ня мае палітычнага кантэксту.

Амфітэатр імя Анны Герман ў Зялёнай Гуры быў запоўнены амаль да апошняга месца. «Залаты Самавар» і 15 тыс. злотых заваяваў студэнт Варшаўскага ўнівэрсітэту Себасціян Плявінскі за ўласную інтэрпрэтацыю песні “Да здравствует эстрада”.
Самавар сапраўдны і можна ў ім заварваць гарбату.

Паводле сайта “Беларуская Масква”

‹‹ на галоўную | у архіў