Вярнуць журналістам канфіскаваную
маёмасць
7-га чэрвеня ў Варшаве
завяршылася канферэнцыя “Дэмакратызацыя СМІ ў Беларусі”, праведзеная Саветам
Еўропы.
На канферэнцыі была
прынятая рэзалюцыя, якая заклікае беларускія ўлады да наступнага:
...11.1 Cпыніць выкарыстоўванне артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія
абмяжоўваюць права на пошук, атрыманне і распаўсюд інфармацыі; 11.2.
Перагледзець нацыянальнае заканадаўства па СМІ і прывесці яго ў адпаведасць да
міжнародных стандартаў; адмяніць альбо ўвесці мараторый на прымяненне пяці
артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а менавіта артыкула 367 “Паклёп у
дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, артыкула 368 “Абраза ў
адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, артыкула 369 “Абраза
прадстаўніка ўлады”, артыкула 369-1 “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь” і
артыкула 193-1, які тычыцца дзейнасці ад імя незарэгістраваных
арганізацый; 11.3. Спыніць адміністрацыйны пераслед журналістаў, якія
працуюць на асвятленні масавых акцый, перадусім, падчас выбарчых
кампаній; 11.4. Забяспечыць поўны і свабодны доступ усіх СМІ да
інфармацыі падчас выбарчага працэсу і правядзення выбараў; 11.5.
Спыніць дзяржаўную манаполію ў галіне СМІ, друку і сістэмы распаўсюду, радыё і
тэлебачання; 11.6. Скасаваць забарону на распаўсюд і друк незалежнай
прэсы, вярнуць газеты “Народная воля” і “Товарищ” у беларускія
друкарні; 11.7. забяспечыць роўныя эканамічныя ўмовы для СМІ з розным
тыпам уласнасці, спрыяючы, у той жа час, развіццю цывілізаванага рынку
СМІ; 11.8. Неадкладна вярнуць маёмасць, канфіскаваную падчас ператрусаў
у кватэрах журналістаў; 11.9. абмяркоўваць з усімі зацікаўленымі
арганізацыямі ўсе новыя заканадаўчыя ініцыятывы, якія датычаць СМІ, у тым ліку,
Інтэрнэту; 11.10. гарантаваць свабоду акрэдытацыі карэспандэнтаў і
адкрыццё афіцыйных прадстаўніцтваў замежных СМІ, а таксама ўвядзенне заявачнага
прынцыпу акрэдытацыі; 11.11. Супрацоўніцтва і пачатак дыялога з
дапамогай нацыянальны і міжнародных ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, мэта
якіх – маніторынг сітуацыі ў галіне СМІ і свабоды слова ў Беларусі.
Канферэнцыя таксама заклікае Еўрапейскі саюз, Раду Еўропы і
АБСЕ: 12. 1. Падтрымаць стварэнне Еўрапейскай рады па маніторынгу
сітуацыі са СМІ ў Беларусі; 12.2. Заахвочваць да новых ініцыятыў, у
тым ліку, да цэласных праграм, накіраваных на развіццё грамадзянскай
супольнасці, прадстаўленне незалежнай інфармацыі і папулярызацыю еўрапейскіх
каштоўнасцей сярод жыхароў Беларусі; 12.3. Уносіць уклад у эфектыўную
сістэму юрыдычнай абароны журналістаў, якія працуюць для незалежных СМІ;
12. 4. Працягваць намаганні па навучанні і перападрыхтоўцы журналістаў
так, каб яны маглі працаваць у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі СМІ.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|