У Пінску могуць знесці школу, у якой
выкладаў Якуб Колас
Больш за 5 гадоў
двухпавярховы будынак стаіць у цэнтры Пінска з разбітымі шыбамі. Раней тут у
розныя часы месціліся ПТВ і псіхдыспансер. А яшчэ раней тут знаходзілася школа,
у якой выкладаў Якуб Колас.
За савецкім часам на сцяне
пабудовы была нават мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. Гарадскія ўлады не
здолелі даць рады аварыйнай пабудове і прадалі яе прыватнікам.
Новы ўласнік планаваў зрабіць там забаўляльны цэнтр з
боўлінгам, кафэ, барам. Аднак высветлілася, што ў гэтым месцы грунтовыя воды
падыходзяць надта блізка да паверхні зямлі. Таму нельга ў падвальным памяшканні
зрабіць боўлінг. Да канца года ўладальнік прыме рашэнне, ці рэстаўраваць
будынак, ці знесці яго і будаваць новы.
Паводле
“Еўрапейскага радыё для Беларусі”
|