Полацкія азёры пераходзяць у
прыватныя рукі
Усё больш азёр бяруць у
арэнду фермерскія гаспадаркі Полаччыны. Цяпер у арэндзе знаходзіцца 13 азёр,
яшчэ па адным ідзе афармленне дакументаў, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".
Арандатары ахоўваюць
вадаёмы і прылеглую тэрыторыю, дбаюць пра парадак, рэалізоўваюць пуцёўкі для
аматарскага рыбалоўства.
Дарэчы, усіх азёраў на Полаччыне
больш за трыста. Так што іх арандаратам яшчэ хопіць
надоўга.
Паводле “Еўрапейскага
радыё для Беларусі”
|