В.Сіўчыка пасадзілі на 10 сутак за
Курапаты
Суд Мінскага раёна 4
чэрвеня асудзіў на 10 сутак арышту старшыню секцыі "Мемарыял" Беларускага
добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслава
Сіўчыка.
Палітыка абвінавацілі ў
парушэнні парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемстве або
пікетаванні. Супрацоўнікі Мінскага РУУС затрымалі В.Сіўчыка ў Курапатах
напярэдадні цырымоніі памінання ахвяр сталінізму. Акцыя ладзілася ў сувязі з
20-годдзем адкрыцця міру трагедыі ўрочышча.
Невядомы ў
грамадзянскім, які прадставіўся намеснікам начальніка РУУС па прозвішчы Грыб,
даў слова гонару афіцэра, што В.Сіўчыка адвязуць назад ва ўрочышча. Аднак гэтага
не адбылося. Ноч палітык правёў у ізалятары часавага ўтрымання Мінскага
РУУС.
Паводле
“Хартыі-97”
|