Памёр пісьменнік Міхаіл Герчык

3 чэрвеня пасля працяглай хваробы памёр вядомы беларускі пісьменнік Міхаіл Герчык.

Міхаіл (Майсей) Герчык нарадзіўся ў 1932 у Бабруйску ў сям’і рабочага. Скончыў Мінскую педагагічную вучэльню (1953), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту (1958). Працаваў у піянерскай газеце «Зорка», быў рэдактарам на Беларускім радыё. З 1964 — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1964.

Напісаў раманы «…Аддась назаўжды», «Здабыццё надзеі», «Зброя для забойцы», аповесці «Сонечнае кола», «Вецер ірве павуцінне», «Аповесць пра залатую рыбку» ды інш. Пісаў па-беларуску і па-руску, перакладаўся на польскую, баўгарскую, румынскую, латышскую, узбэцкую мовы.

Дарэчы, 3 чэрвеня выйшаў з друку яго апошні раман «Пагоня за міражом» — шматпланавы сацыяльны раман, прысвечаны самым балючым праблемам сучаснасці.

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў