Змяніліся правілы выезду дзяцей за
межы Беларусі
Змененыя правілы выезду
беларускіх дзяцей за межы краіны. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па
грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкаму Мікалай
Шэўчык.
Раней для выезду за межы
Беларусі дзіцяці выдаваўся пашпарт, які быў сапраўдны ўвесь тэрмін да дасягнення
дзіцем 16-гадовага веку. Цяпержа будуць выдавацца пашпарты з тэрмінам дзеяння на
5 гадоў.
Па словах начальніка ўпраўлення, пяцігадовы тэрмін
дзеяння дзіцячых пашпартоў абумоўлены тым, што дзеці растуць, і калі 16-гадовы
малады чалавек паказвае пашпарт, на фатаграфіі якога ён зняты яшчэ ў паўзунках,
з ідэнтыфікацыяй могуць паўстаць праблемы.
Паводле "Інтэрфакс"
|