Тры аўстрыйскія кампаніі збіраюцца
інвеставаць у беларускую эканоміку
Дэлегацыя прадстаўнікоў
сямі аўстрыйскіх кампаній наведала Мінск 2—3 чэрвеня з дзелавой місіяй. Візіт
быў арганізаваны Таварыствам аўстрыйска-беларускіх адносін і Беларускай
гандлёва-прамысловай палатай.
Кіраўнік аўстрыйскай
арганізацыі Хельмут Майрхофер заявіў, што ужо прынамсі тры аўстрыйскія кампаніі
сур'ёзна збіраюцца рабіць інвестыцыі ў беларускую эканоміку. Адна з іх
працуе ў сферы нерухомасці і зацікаўленая будаваць гатэлі і гандлёвыя цэнтры.
Другая спецыялізуецца на вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і плануе выкупіць
акцыі дзейснага прадпрыемства або заснаваць новае. Трэцяя кампанія плануе
перанесці ў Беларусь вытворчасць
электрапрыбораў.
Паводле БелаПАН
|