Гродзенскую крэпасць хочуць унесці ў
спіс гісторыка-культурнай спадчыны
Гродзенская крэпасць
прэтэндуе на ўключэнне ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Гэта
помнік фартыфікацыйнага будаўніцтва ХIХ — першай паловы ХХ стагоддзя. Адпаведны
зварот Гродзенскі райвыканкам накіраваў у Рэспубліканскую навукова-метадычную
раду па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве
культуры.
Як паведамляе БЕЛТА, рашэнне рада прыме ў чэрвені-ліпені, і яно, хутчэй за ўсё, будзе
станоўчым. Канчатковае рашэнне аб уключэнні ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны
і наданне адпаведнай катэгорыі (аб'екты, уключаныя або прадстаўленыя для
ўключэння ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА; тыя, што маюць сусветнае,
рэспубліканскае, мясцовае значэнне) прыме Савет
Міністраў.
Будаўніцтва фартоў крэпасці пачалося ў 1887 г.
Пасля расійска-японскай вайны было вырашана будаваць у Гродне крэпасць, яе
праект быў зацверджаны імператарам Мікалаем II у жніўні 1912 г. Для ўзвядзення
крэпасці былі створаныя 14 будаўнічых участкаў, але да пачатку Першай сусветнай
вайны ні адзін з іх не быў завершаны.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|