Прэзэнтацыя зборніка
аўдыёказак
Прэзэнтацыя зборніка аўдыёказак серыі
«Беларускія народныя казкі» адбудзецца 8 чэрвеня ў мінскім кінатэатры
«Перамога».
Такі зборнік будзе выпушчаны ў Беларусі
ўпершыню. У запісе прымалі ўдзел радыёвядоўца, пісьменніца Тамара
Лісіцкая, мастацкі кіраўнік дзіцячага калектыву «Калыханачка» Людміла
Рыжкова і музыка Алег Хаменка.
«Казкі — гэта цудоўныя
ўрокі культуры і сацыялогіі, у іх выкладзена ўся праўда пра нас — людзей.
Ніводны герой не з’яўляўся проста так — на тое яны і народныя казкі, каб
характарызаваць настроі і асаблівасці рэальных людзей», — адзначыла Тамара
Лісіцкая.
У праграме прэзентацыі — чытанне казак
удзельнікамі праекту, музычныя нумары і дэманстрацыя мультыплікацыйных фільмаў
для дзяцей на вялікім экране.
Прэзентацыя серыі дыскаў пройдзе пры
падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі.
Пачатак а 13-й гадзіне. Уваход
вольны.
Паводле “Нашай Нівы”
|