Выйшла кніга «Вильна 1823-1824: Перекрестки памяти»

У зборнік, які прысвечаны «справе філаматаў», увайшлі нарыс вядомага польскага гісторыка Іяхіма Лялевеля «Навасільцаў у Вільні», і ўспаміны (яны друкуюцца ўпершыню) прафесара Івана Лабойкі — сучаснікаў самай «гучнай» «палітычнай справы», арганізаванай на былых землях Рэчы Паспалітай ў першай траціне ХІХ ст.

У дадатку прыводзяцца лісты Лабойкі да Лялевеля.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 6 чэрвеня (пятніца) ў Доме Ваньковічаў (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а).

Пачатак а 16-й. Уваход вольны.

Вильна 1823-1824: Перекрестки памяти / Сост. Федута А. И; вступ. ст. коммент. Лавринец П. М., Рейтблат А. И., Федута А. И. — Минск: Лимариус, 2008. — 244 с.

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў