Алесь Камоцкі: «Першы канцэрт на
шостым дзесятку»
10 чэрвеня ў малой зале канцэртнай залы
"Мінск" адбудзецца канцэрт вядомага паэта і барда Алеся Камоцкага. На ім будзе
прэзентаваны новы дыск Алеся "З бацькоўскай кружэлкі". У дыск увайшлі вядомыя
яшчэ за савецкім часам шлягеры, перакладзеныя бардам на беларускую
мову.
"Гэта будзе цікава, — запэўнівае Камоцкі.
— Такім прыхільнікі маёй творчасці ўбачаць мяне ўпершыню. Хаця б з-за таго, што
гэты канцэрт будзе першым для мяне на шостым дзесятку..." (9 чэрвеня Камоцкі
адсвяткуе 50-гадовы юбілей).
Выконваць кампазіцыі Алесь будзе ў
суправаджэнні жывой музыкі. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны барабаншчык,
саксафаніст, гітарыст і клавішнік. А цвіком вечара абяцае стаць выкананне песен
з альбома 2009 года.
"Гэта будзе сюрпрыз для прыйшоўшых, —
працягвае бард. — Пакуль няма ні канцэпцыі будучага альбома, ні нават яго
працоўнай назвы. Затое ёсць абсалютна новыя песні, якія я нідзе не
спяваў".
Паводле “Народнай Волі”
|