Міжнародны фэст “Купальскае кола”
адбудзецца ў Мінску
20 чэрвеня а 17.30 ў клубе
Реактор адбудзецца Міжнародны фэст “Купальскае кола’ 2008”. У ім прымуць удзел
гурты: OBTEST (Літва), ZNICH, LITVINTROLL, NASOFERUS, ДЗЯДЫ
(Дзяды)
Фестываль прысвечаны
старажытнаму народнаму святу –Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга
сонцастаяння, калі адбываецца найвышэйшы росквіт жыватворных сіл зямлі. У
купальскую ноч набывае пік разгул нячыстай сілы, могуць з’яўляцца вядзьмаркі. Ва
ўсім адчуваецца магутны рух. Нейкую невытлумачальную сілу адчувае ў сабе кожны.
Праз цяжкую музыку, рытмы, з дапамогай народных інструментаў, дуды, акарыны і
г.д., запрошаныя гурты паспрабуюць стварыць уласцівую гэтаму святу атмасферу тых
часоў. Па словах арганізатара А. Таболіча, каб больш яскрава падкрэсліць гэту
атмасферу, на фэсце, ў адрозненні ад мінулагодняга, у якім была фолькавая,
ці наадварот, нейкая металёвая, больш цяжкая музыка, плануецца выступ
выключна гуртоў, якія граюць менавіта pagan-metal.
На фестывалі таксама
адбудзецца прэзентацыя новых альбомаў гуртоў Камаедзіца, Дзяды, Obtest.
Гурт ZNICH прэзентуе доўгачаныя новыя песьні.
Запрашаем усіх, хто ўжо
даўно хацей акунуцца ў атмасферу народнага паганства. Вас чакаюць незабыўныя
ўражанні, конкурсы і шмат цікавостак.
Пачатак 17.30
Квіткі каштуюць ад 18 000 да 27
000
Даведкі: 6490888,
7665576
|