"Купалаўцы" паехалі на гастролі ў
Фінляндыю
Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага
тэатра імя Янкі Купалы пройдуць у чэрвені ў Фінляндыі.
4 чэрвеня на сцэне Александрыйскага
тэатра горада Хельсінкі купалаўцы пакажуць пластычны спектакль «С.В.», створаны
рэжысёрам Паўлам Адамчыкавым па матывах п'есы А.П. Чэхава «Вішнёвы сад». 5
чэрвеня фіны змогуць убачыць п'есу Аляксея Дударава «Вечар» у пастаноўцы Валерыя
Раеўскага.
Пераклад з беларускай на фінскую мову,
над якім працавала гільдыя перакладнікаў, будзе давацца бягучым радком над
сцэнай.
Беларусам, якія жывуць у Фінляндыі, раім
паспяшацца з набыццём квіткоў.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|