Выстава дзіцячых вышыванак ад сцэнарыста «Калыханкі»

«Апанас праз акенца

Адорваў Агапу:

Абаранкамі, абабкамі,

Агуркамі, ажынай, агрэстам»

***

Паўсотні ілюстрацыяў-вышыванак да падобных вершыкаў выставіла бібліятэка ў Мінску.

Аўтар вышыванак — Ларыса Іўліева, пастаноўшчыца спектакляў для дзяцей ды сцэнарыст «Калыханкі». Яе вышыванкі дапоўненыя на выставе дзесяткамі тэкстаў скарагаворак па-беларуску.

Выстава праходзіць у 5-ай бібліятэцы (вул. Казлова, 2) і працягнецца па 7 чэрвеня. Уваход на выставу — вольны.

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў