Беларускія праваабаронцы змагаюцца за
правы незарэгістраваных арганізацый
29-30 траўня ў Доме правоў чалавека ў
Вільні адбылася канферэнцыя “193-1: Бягучае становішча і шляхі пераадолення
наступстваў”. Нумар у назве пазначае артыкул Крымінальнага кодэксу, які пагражае
пераследам за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі.
Сустрэча, арганізавана Асамблеяй
няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, прысвячалася праблеме
крымінальнай адказнасці за дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў. У
мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі праваабарончых і іншых няўрадавых
арганізацыяў Беларусі і замежжа, юрысты.
Скасаванне артыкула 193-1 КК, на думку
праваабаронцаў, з'яўляецца прынцыповай умовай у справе выпраўлення становішча з
правамі чалавека ў Беларусі. Арганізацыі, прадстаўленыя на мерапрыемстве,
пазначылі гэтую задачу ў якасці прыярытэтнай у сваёй далейшай дзейнасці і
дамовіліся правесці шэраг кансультацыяў дзеля апрацоўкі прапановаў удзельнікаў
канферэнцыі ды іх рэалізацыі.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|