Беларускія ўлады намераныя змагацца з
інтэрнэтам па прыкладзе Кітая
Міністэрства інфармацыі Беларусі выступае
за рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ. Аб гэтым заявіла першы намеснік міністра інфармацыі
Лілія Ананіч. Па яе меркаванні, існуе праблема «дэзінфармацыйных плыняў замежных
сайтаў». «Але ёсць вопыт Кітая, які перакрыў доступ такіх сайтаў на сваю
тэрыторыю», — лічыць Ананіч.
Заява чыноўніцы прагучала пад час
круглага стала часопіса «Беларуская думка», матэрыялы якога апублікаваныя ў
майскім нумары, паведамляе БЕЛТА.
«Міністэрства інфармацыі адназначна
выступае за заканадаўчае рэгуляванне дзейнасці інтэрнэт-СМІ. Тыя з іх, хто жадае
працаваць як сродак масавай інфармацыі (запытваць інфармацыю, распаўсюджваць яе,
прысутнічаць на прэс-канферэнцыях і г.д.), павінныя быць зарэгістраваныя ва
ўсталяваным парадку. Парадак павінен быць вызначаны ці законам аб СМІ, ці
ўрадавым нарматыўна-прававым актам», — падкрэсліла Лілія
Ананіч.
На яе думку, існуе праблема
«дэзінфармацыйных плыняў замежных сайтаў, якія ставяць сваёй мэтай дэструктыўна
ўплываць на працэсы, што адбываюцца ў Беларусі. «Але ёсць вопыт Кітая, які
перакрыў доступ такіх сайтаў на сваю тэрыторыю. І, канешне жа, у першую чаргу
неабходны якасны рост нацыянальнага інтэрнэт-рэсурса, працуючага на карысць
нашай краіне», — лічыць першы намеснік міністра інфармацыі.
Кажучы аб праблеме рэгулявання інтэрнэта,
Лілія Ананіч падтрымала ініцыятыву генеральнага дырэктара Беларускага
тэлеграфнага агенцтва Дзмітрыя Жука аб стварэнні ў Беларусі асацыяцыі
добрасумленных уладальнікаў і аўтараў інтэрнэт-сайтаў. «Разам з дзяржаўным
рэгуляваннем павінныя існаваць «правілы добрага тона», прадыктаваныя
карпаратыўнай інтэрнэт-супольнасцю і якія выконваюцца ўсімі ўладальнікамі і
аўтарамі сайтаў», — адзначыла яна.
Паводле
“Хартыі-97”
|